САКРАЛІЗАЦЫЯ ТУРА РАННЕСЯРЭДНЯВЕЧНЫМІ СЛАВЯНАМІ І БАЛТАМІ

Автор
Эдвард ЗАЙКОЎСКІ
DOI
https://doi.org/10.33402/mdapv.2021-25-106-138
Анотація

На тэрыторыі Беларусі, а таксама Украіны, Польшчы, Літвы, заходніх абласцей Расіі вядомы шэраг мікратапонімаў тыпу Турава гара, Турава гарадзішча, Турава магіла і т. п., з якіх некаторыя сапраўды з’яўляюцца гарадзішчамі. Каля паселішча Taurapilis («замак тура») у Літве, акрамя гарадзішча, маецца курганны могільнік канца V ст., у якім апрача іншых рэчаў знойдзены металічныя акоўкі ад рагоў тура. У Вільні (цяперашнім Вільнюсе) размешчана Турава гара, з якой звязана летапісная легенда пра заснаванне ў пачатку XIV ст. горада князем Гедымінам пасля палявання, калі на гэтай гары ён забіў тура. Аднак, як сведчаць археалагічныя матэрыялы, асноўныя часткі будучай сталіцы былі заселены прынамсі яшчэ на пару стагоддзяў раней. У славяна-малдаўскіх летапісах змешчана аналагічная легенда пра ваяводу Драгаша, які ў сярэдзіне XIV ст. прыйшоў з-за гор, праследуючы на паляванні тура, якога забіў на беразе ракі Малдова, а потым вярнуўся са сваімі людзьмі на тое месца і заснаваў Малдаўскую дзяржаву.

Да Х ст. адносяцца знаходкі рагоў тура з металічнымі акоўкамі ў вялікіх курганах Чарнігава (Чорная Магіла), у Шаставіцах, Гнёздаве, Усць-Рыбежна (у Прыладажжы). У асноўным яны маюць аналогіі ў Швецыі і на востраве Готланд. У Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе рогі з металічнымі аправамі атрымалі распаўсюджанне, пачынаючы з познелатэнскага перыяду і дасягнулі максімуму ў перыяд рымскіх уплываў. Потым у перыяд Вялікага перасялення народаў гэта традыцыя у Цэнтральнай Еўропе знікае, застаючыся толькі ў Скандынавіі і на паўднёвым узбярэжжы Балтыкі. У Літве такія рогі з’явіліся ў ІІІ ст., кульмінацыя прыпадае на VVI ст., а ў канцы І тыс. характэрныя толькі ў землях жэмайтаў, земгалаў і куршаў, дажываючы ў апошніх да ХІІІ ст. Але паводле пісьмовых звестак, у Жэмайтыі багатыя і знатныя людзі ўжывалі такія рогі ў якасці кубкаў яшчэ у першай палове XVI ст.

У курганных могільніках Пасожжа, верхняга Падняпроўя, нізоўях Заходняй Дзвіны, на Смаленшчыне, у былых Пскоўскай і Наўгародскай землях сустракаюцца круглыя металічныя падвескі з выявай галавы быка ў цэнтры, 7 фігурак вакол яе і 52 зярнёных кропак па перыметру падвескі. Галава тура сімвалізавала каляндарны год, фігуркі–колькасць дзён у тыдні, а кропкі–колькасць тыдняў у годзе. Падвескі трапляюцца толькі ў жаночых пахаваннях і датуюцца ХІ–ХІІ ст. Арэал выпадковых знаходак такіх падвесак яшчэ шырэйшы, а самая аддаленая знаходка паходзіць з паселішча вікінгаў Хедэбю (Haithabu, Hedeby) на поўдні Ютландыі. У асноўным арэале падвескі сустракаюцца на помніках, якія характарызуюцца змяшанымі славяна-балцкімі рысамі.

Выява галавы тура атрымала распаўсюджанне і ў сярэднявечнай геральдыцы (гербы Малдовы, герцагства Мекленбург, швейцарскага кантона Уры, шэрагу гарадоў).

Ад Беларусі да Архангельска вядомая традыцыя называць турам слуп пры печы, з якім звязаны «стаўбавы» абрад вяселля і які ўвасабляў Сусветнае дрэва. У міфалагічным плане тур лічыўся адным з увасабленняў бога навальніцы, хаця адначасова ён мог быць звязаны з урадлівасцю і з салярнымі культамі.

Ключові слова

тур, славяне, балты, Турава гара, бог навальніцы, рогі для піцця з металічнымі аправамі, падвескі з выявай галавы быка.

Повний текст
Завантажити оригінал
Author
Edvard ZAJKOŬSKI
DOI
https://doi.org/10.33402/mdapv.2021-25-106-138
Annotation
On the territory of Belarus as well as Ukraine, Poland, Lithuania, and western regions of Russia there are several micro-toponyms like Turaǔ Hill, Turaǔ Hillfort, Turaǔ Tomb (grave), etc. Some of them appear to be real hillforts. Near the settlement Taurapilis («the castle of aurochs») in Lithuania together with a hillfort there’s also a burial mound from the end of the 5th century. Metal aurochs’ horn fetters were found among other artifacts there. A recorded legend connected with Turaǔ Hill, located in Vilnia (current Vilnius), says about the formation of a town at the beginning of the 14th century by the duke Hedymin, after he killed an aurochs there on a hunt. However, according to archaeological data, the main parts of the future capital city were populated at least a few centuries earlier. There’s a similar legend in Slavonic-Moldavian chronicles. It says about voivode Drahosh who in the middle of the 14th century came over the mountains hunting an aurochs, killed it on the bank of the river Moldova, returned with his people to that place, and founded a Moldavian state.
The findings of aurochs’ horns with metal fetters in big burial hills in Čarnihaǔ (Black Grave), Šastavicy, Hniozdava, Usc’-Rybiezhna (The Ladaha area) date back to the 10th century. In general, they meet analogies in Sweden and on the island of Gotland. In central and northern Europe, horns with metal frames have spread since the late La Tène period and peaked in the times of Roman influence. Then in the times of the Great migrations of people, this tradition disappears in Central Europe and remains only in Scandinavia and on the southern coast of the Baltic. In Lithuania these horns appear in the 3rd century, culminating in 5th – 6th centuries, at the end of the first millennium, and are used only in the lands of Žemajts, Zemihals, and Kurshs, surviving till the 12th century. But according to the written data, in Žemajtian wealthy and noble people used such horns as cups in the first half of the 16th century.
In burial hills in the Sozh and the upper Dnieper river basins, lowlands of the Western Dzvina, in Smalensk, former Pskou and Noǔgarad regions round metal pendants depicting a bull’s head in the center with 7 figures around it and 52 granulated dots alоngl the perimeter were found. The bull’s head symbolized a calendar year, figures – several days per week, and dots – several weeks per year. The pendants were found only in women’s burials, and date back to the 11th – 12th centuries. The area of accidental findings of these pendants is even wider, and the farthest finding comes from the Viking settlement Haithabu (Hedeby) in the south of Jutland. In the basic area, the pendants occur on the sites characterized by mixed Slavonic-Baltic. The image of the aurochs’ head also became popular in medieval heraldry (for example, the coat-of-arms of Moldova, the Duchy of Mecklenburg, Swiss Canton of Uri, and several towns).
From Belarus to Archangelsk, there’s a tradition to call a furnace post as aurochs, as it’s connected with a «post» wedding rite and personifies the World Tree. In mythological terms, aurochs were considered to be one of the personifications of the God of thunderstorms, though at the same time it could be connected with fertility and solar cults.

Keywords
Aurochs, Slavs, Balts, Turava Hara (Aurochs mountain), Thunder God, drinking horns with metal rim, pendants with the image of bullhead.
Оголошення:
Новини:

Ростислав Вацеба представив доповідь на щорічному Міжнародному медієвістичному конгресі у Лідсі

1–4 липня 2024 року на базі Інституту медієвістичних студій Лідського університету (Велика Британія) відбувся черговий щорічний Міжнародний медієвістичний конгрес (Leeds International Medieval Congress 2024). Цьогоріч науковий форум був присвячений осмисленню проблематики «кризи» в усіх можливих аспектах цього поняття і зібрав понад 2700 вчених з усього світу. Серед понад двох тисяч доповідей учасники мали можливість заслухати виступ молодшого наукового співробітника відділу історії середніх віків Інституту українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, к.і.н. Ростислава Вацеби, котрий представив свої напрацювання у дослідженні демографічних та культурних наслідків кліматичної кризи пізньоантичного малого льодовикового періоду (536–560 рр.) на сході Європи. 

Переможці конкурсу «Передова наука в Україні»

Вітаємо науковців Інституту українознавства ім. І. Крип’якевича, чиї проєкти перемогли в конкурсі «Передова наука в Україні» Національного фонду досліджень України